Упершыню сутыкнуўся з такім таварам. Патрабаванні: на 32 дзюймы, нахільны і як мага танейшы. Лідараў з кандыдатаў было "аж тры", спыніўся на гэтым варыянце. Таму што:
- таўшчыня 2,5 см (танейшых з нахілам не сустрэў),
- вугал нахілу 14 градусаў (у тэлевізары патрабаванне - не больш за 15° ; ў астатніх варянтах кранштэйнаў ці вугал меньшы, ці зашмат даражэйшыя),
- кошт 35 рублёў (цяпер бачу нават за 20 прапаноўваюць).
Па факту: надзейная таўшчыня метала (не жасцянка), зроблена якасна, просты нібы той валенак (рамка ды два кручкі), за габарыты тэлевізара не вылазіць. Мантаж - 4 дзіркі на сцяне, 4 вінты на ТВ, і павесіў як карціну, знізу два вінты для фіксацыі. Можна ў бакі пасоўгаць на 1 см (права-лева).
Достоинства
- памер (за 32-дзюймовым ТВ не бачна)
- метал надзейны, пафарбаваны акуратна
- просты мант
Недостатки
- няма (крыху тугаваты ход "рычагоў" лічу нормай)